BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мінкультуры абвясціла конкурс на стварэнне мемарыяла ў Курапатах

Магчыма, мемарыялам стане капліца - месца малітвы.

Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла конкурс эскізных праектаў мэмарыялу ў Курапатах. Нагадаем, у гэтым ўрочышчы адбываліся масавыя пахаванні рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930-х - пачатку 1940-х гадоў. Раней па ініцыятыве дэмакратычнай грамадскасці ў Курапатах усталявалі сотні крыжоў, але цяпер улады вырашылі стварыць у Курапатах мемарыял.

- Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобразу ўрочышчы "Курапаты" як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака (мемарыяла) павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора - увекавечанне памяці ўсіх бязвінна загінулых ахвяраў XX стагоддзя ў гісторыі Беларусі, - паведамляе Мінкульт.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе будуць прымаць да 26 красавіка 2017 г. па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 308, кантактны тэлефон +375 17 203 91 31.

Нагадаем, арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі лічыць, што «Курапаты павінны стаць нацыянальным Мемарыяльным комплексам». Магчыма, у выглядзе мемарыяла ва ўрочышчы будзе пабудавана капліца - месца малітвы.

Дарэчы, нядаўна ў Хатыні ўпершыню за час існавання мемарыяла ўсталявалі крыж.

Last modified onСерада, 29 Сакавік 2017 11:34

Каментары   

+2 #1 Зянон 2017-03-29 12:25
У Міністэрстве культуры, як і во ўсёй дзяржаве няма грошай, каб ствараць мемерыялы. З боку дзяржавы гэта чыста палітычны ход. Справа закончыцца на узроўні "рассмотрения проектов".
Цытаваць | Паведаміць мадэратару

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць